ЦТ – 2025: тэрміны і пункты правядзення

ЦТ – 2025: тэрміны і пункты правядзення

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 16 снежня 2024 г. №195 устаноўлены графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2025 годзе.

ЦТ па адпаведных прадметах пройдзе сёлета з 26 траўня па 5 чэрвеня:

 ⁇ ️беларуская і руская мовы – 29 траўня;
 ⁇ ️гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія, фізіка, – 26 траўня, 5 чэрвеня;
 ⁇ ️матэматыка, біялогія, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 26 мая, 2 чэрвеня.

Таксама назначаны рэзервовыя дні для правядзення ЦТ:

 ⁇ ️19 чэрвеня можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах
 ⁇ ️23 чэрвеня – другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 21 чэрвеня – па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс навучальных прадметаў для правядзення ЦТ.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні – 11.00.

Час працы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання – з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні (12 і 19 красавіка) – з 9.00 да 18.00);

Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 9 па 12 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Дакументам таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ. У яго ўвайшло 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.

Акрамя таго, прававым актам зацверджана Інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

Згодна з пастановай №195:

• ️база дадзеных абітурыентаў фармуецца пасродкам аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк дадзеных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання»;
• ️ абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных метадам выпадковага выбару.

Пастанову уступае ў сілу пасля ягонага афіцыйнага апублікавання.

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства