ПЕРШАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
ГА "БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ"
Будзь актыўным – будзь сярод нас!
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе. Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пажываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавейшымі, ярчэйшымі, асэнсаванымі сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
Кожны з нас мае ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца , што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
Сцяг Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей Сцяг) — гэта афіцыйны сімвал ГА «БРСМ», служыць знакам адрознення і прыналежнасці Саюзу моладзі.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае двухбаковае палотнішча чырвонага і зялёнага колераў. На вонкавым баку Сцяга па сярэдзіне палотнішча размяшчаецца абрэвіятура БРСМ, напісаная вялікімі залатымі літарамі. Зялёную частку палотнішча ўпрыгожвае залатая лаўровая галіна. На адваротным баку Сцяга, у цэнтры чырвонай часткі палотнішча – залаты надпіс Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Чырвонае поле Сцяга – сімвалізуе гераічнае мінулае камсамола. Размешчаная ўнізе дугападобная зялёная паласа, сімвалізуе цяперашняе маладое пакаленне. Лаўровая галіна сімвал перамогі, нясе інфармацыю аб правапераемнасці пакаленняў.
Сцяг выкарыстоўваецца падчас правядзення З'ездаў, Пленумаў, Бюро ЦК ГА «БРСМ», афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, звязаных з ушаноўваннем, узнагароджаннем членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прыёмам у рады ГА «БРСМ», пры рэалізацыі праектаў і праграм ГА «БРСМ».
ПА ГА «БРСМ» ДУА «Сярэдняя школа №41 г. Гомеля»
Сакратар ПА ГА «БРСМ» -
Навабеліцкая раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г. Гомеля
Гурт "ГА БРСМ" ⇒ «В контакте»
Навабеліцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ» пачала сваю дзейнасць у 2002 годзе.
Наша галоўная мэта - стварэнне ўмоў для рознабаковага развіцця моладзі ў розных сферах грамадскага жыцця, раскрыцця і рэалізацыі яго патэнцыялу, абарона інтарэсаў маладых грамадзян рэспублікі. Мы стараемся арганізаваць маладых людзей, падштурхнуць іх да дзеяння, зацікавіць, уцягнуць іх у працэс арганізацыі мерапрыемства – гэтае мастацтва, але, авалодаўшы арганізатарскімі навыкамі ў раннім узросце, малады чалавек зможа выкарыстаць іх у любой сферы сваёй далейшай дзейнасці, у любой складанай жыццёвай сітуацыі. Вельмі часта ў працэсе падрыхтоўкі, арганізацыі мерапрыемства ўзнікаюць складаныя сітуацыі, праблемы, у працэсе вырашэння якіх даецца магчымасць маладому чалавеку раскрыць у сабе новыя для яго, для навакольных асаблівасці свайго характару, магчымасці, развіць навыкі, таленты.
Прыходзьце да нас!
Мы будзем рады дапамагчы Вам у працаўладкаванні, арганізацыі мерапрыемства і рэалізаваць ваш патэнцыял!