Арганізацыя валанцёрскага руху
у ДУА «Сярэдняя школа №41 г.Гомеля»
План працы валанцёрскага атрада “Праўнукі Перамогі”
Актуальнасць праблемы
У аснове любога валанцёрскага руху стары як свет прынцып: хочаш адчуць сябе чалавекам – дапамажы іншаму. Гэты прынцып зразумелы і блізкі ўсім тым, каму знаёма пачуццё справядлівасці, хто разумее, што зрабіць жыццё грамадства лепшым можна толькі сумеснымі намаганнямі кожнага. У наш цяжкі час асабліва пакутуюць пажылыя, цяжкахворыя людзі, інваліды, дзеці - сіроты. Каб дапамагаць ім, не абавязкова станавіцца на ўлік у спецыяльную арганізацыю, у нашай школе адным з напрамкаў з'яўляецца валанцёрскі рух «Дабрыня і «ЗОЖ»», дзе кожны можа даведацца, дзе найбольш чакаюць яго дапамогі. Для далейшага развіцця валанцёрскага руху ў нашай школе працуе педагог-арганізатар Акуленка Л.С.
Развіццё падлеткавага добраахвотніцкага руху ў нашай школе.
Задачы:
1. Аказаць пазітыўны ўплыў на аднагодкаў пры выбары імі жыццёвых каштоўнасцей
2. Садзейнічаць сцвярджэнню ў жыцці сучаснага грамадства ідэй дабра і прыгажосці, духоўнага і фізічнага ўдасканалення дзяцей і падлеткаў
3. Паказаць перавагі здаровага ладу жыцця на асабістым прыкладзе
4. Прапагандаваць здаровы лад жыцця (пры дапамозе акцый, трэнінгавых заняткаў, тэматычных выступленняў, конкурсаў і інш.)
5. Стварыць умовы, якія дазваляюць вучням сваімі сіламі весці працу, накіраваную на зніжэнне ўзроўню спажывання алкагалізму, тытунекурэння, ПАР у падлеткавым асяроддзі. Даваць падлеткам інфармацыю аб ЗЛЖ.
Функцыі валанцёраў у прафілактычнай рабоце:
- правядзенне прафілактычных заняткаў і трэнінгаў;
- правядзенне масавых акцый, выставак, спаборніцтваў, гульняў;
- распаўсюджванне інфармацыі (праз раздачу паліграфіі, расклейку плакатаў, працу ў сваім сацыяльным асяроддзі - правядзенне трэнінгавых заняткаў);
- першаснае кансультаванне і суправаджэнне;
-творчая дзейнасць. Распрацоўка станцыйных гульняў, масавых акцый, стварэнне плакатаў, брашур, відэаролікаў;
- збор (анкетаванне, тэсціраванне, апытанні) і апрацоўка даных.
1. Знайдзі таго, хто мае патрэбу ў тваёй падтрымцы, дапамажы, абарані яго.
2. Раскрый сябе ў любой карыснай для навакольных і цябе самога дзейнасці.
3. Памятай, што твая сіла і твая каштоўнасць - у тваім здароўі.
4. Ацэньвай сябе і сваіх таварышаў не па словах, а па рэальных адносінах і ўчынках.
Правілы дзейнасці валанцёра:
1. Калі ты валанцёр, забудзься лянота і абыякавасць да праблем навакольных.
2. Будзь генератарам ідэй!
3. Паважай меркаванне іншых!
4. Крытыкуеш – прапануй, прапануеш - выконвай!
5. Абяцаеш – зрабі!
6. Не ўмееш – навучыся!
7. Будзь настойлівы ў дасягненні мэт!
8. Вядзі здаровы лад жыцця! Твой лад жыцця – прыклад для пераймання.
Этапы працы:
1. Арганізацыйны: стварэнне валанцёрскай каманды.
2. Навучальны: навучанне валанцёраў навыкам першаснай прафілактыкі і прапаганды ЗЛЖ.
3. Праектаванне: планаванне мерапрыемстваў па прапагандзе добраахвотніцкага руху.
4. Дзейнасць па праекце: рэалізацыя дзейнасці па блоках.
5. Падвядзенне вынікаў: аналіз работы, вызначэнне перспектывы яе ўкаранення ў сваёй школе.
1. Асвятленне дзейнасці блокаў праекту.
2. Публікацыі па праблемах добраахвотніцкага руху.
3. Прыцягненне бацькоў да правядзення розных мерапрыемстваў.
4. Арганізацыя сустрэч з работнікамі РАУС, аховы здароўя.
5. Арганізацыя сустрэч са знакамітымі людзьмі нашага раёна, вёскі.
6. Правядзенне сумесных мерапрыемстваў з работнікамі культуры.
7. Выкарыстанне інфармацыйных стэндаў, улётак, плакатаў.
Чым займаюцца валанцёры нашай школы?
Усім, чым заўгодна! Валанцёры могуць працаваць у любыя дні. Звычайна ў нявызначаны час арганізуюцца знаёмствы, праводзяцца асветніцкая работа і кампаніі па зборы сродкаў, спартыўныя спаборніцтвы, мерапрыемствы па абароне навакольнага асяроддзя і дапамога блізкаму.
1 блок «Дабрыня»
Мэта : Адраджэнне лепшых айчынных традыцый дабрачыннасці, выхаванне дабрыні, чуласці, спагады.
2 блок «Здаровы лад жыцця»
Мэта:
1. Прапаганда, рэклама здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам.
2. Садзейнічаць сцвярджэнню ў жыцці сучаснага грамадства ідэй дабра і прыгажосці, духоўнага і фізічнага ўдасканалення дзяцей і падлеткаў.
3 блок «Творчы блок»
Мэта: Фарміраванне сацыяльна – актыўнай пазіцыі дзяцей і падлеткаў, развіццё творчых здольнасцей.
4 блок «Экалогія»
Мэта: Выхавання беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.
Асноўныя праграмныя мерапрыемствы
Напрамкі |
Мерапрыемствы |
---|---|
I блок |
- дапамога састарэлым і ветэранам працы і ВАВ; - дапамога непаспяховым аднагодкам; - удзел у акцыі «Падарунак аднаму»; - сустрэчы з ветэранамі войн, тэматычныя вечары і экскурсіі ў музей; - дапамога адзінокім пенсіянерам. |
II блок |
- строгае выкананне пунктаў Статута школы, якія датычацца здаровага ладу жыцця; - правядзенне трэнінгаў па прафілактыцы курэння, алкагалізму, наркаманіі; - выпуск і распаўсюджванне інфармацыйнага бюлетэня «Будзьце здаровыя!», прысвечанага прафілактыцы, гутаркі з медработнікамі аб здаровым ладзе жыцця; - удзел на класных гадзінах, прысвечаных ЗЛЖ. |
3 блок |
- арганізацыя і правядзенне вечароў, свят; - падрыхтоўка і паказ валанцёрскага мерапрыемстваў па прафілактыцы курэння,алкаголізму, СНІДу; - удзел у мастацкай самадзейнасці, агітбрыгадах; - удзел у агульнашкольных месячніках, акцыях, прадметных тыднях; - правядзенне традыцыйных свят (Дзень Ведаў, Дзень пажылых людзей, Настаўнікі, Дзень Маці, Новы год, ДзеньАбаронцаў Айчыны, Масленіца, Дзень птушак, Апошні званок, Дзень Абароны дзяцей, Выпускны вечар для 9 класа). |
4 блок «Экалогія» |
- дапамога ў добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, кветнікаў, сада; - ахова і догляд кветак у школе; - выпуск экалагічнай насценгазеты; - акцыя «Пасадзі дрэва і захавай яго». |
Чаканы вынік
1. Фарміраванне ў ходзе дзейнасці больш адказнай, адаптаванай, здаровай асобы.
2.Уменне аргументавана адстойваць сваю пазіцыю на фарміраванне здаровых установак і навыкаў адказных паводзін, якія зніжаюць верагоднасць далучэння да ПАР, курэння, алкагалізму
3. Прыцягненне дзяцей і падлеткаў да грамадска значнай дзейнасці і змяншэнне колькасці непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўнутрышкольным уліку і на ўліку ў ПДН
4. Захапленне дзяцей ідэямі дабра і прыгажосці, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.
5. Зніжэнне захваральнасці дзяцей, рызыкі ўчынення злачынства і далучэння падлеткаў да ўжывання псіхатропных рэчываў.
Распаўсюджванне інфармацыі аб рабоце валанцёраў.
1. Афармленне старонкі на школьным сайце
2. Стварэнне фотаальбома
3. Афармленне стэндаў для музея і для прапаганды валанцёрскага руху пры ўдзеле ў мерапрыемствах
4. Афармленне буклетаў
Інфармацыя аб дзейнасці валанцёрскага атрада
Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 41 г. Гомеля"
"ПРАЎНУКІ ПЕРАМОГІ"