Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

 

Нашы дасягненні

Школьны Музей гісторыі і краязнаўства Навабеліцы

 

 

 

 


 

У 1957 годзе на вуліцы Сацыялістычнай была адкрыта школа-сямігодка №21. Гэта быў невялікі аднапавярховы будынак, дзе з цяжкасцю змяшчалася некалькі класаў. У 50-60-я гады актыўна забудоўваўся мікрараён, у народзе званы, «Пяскі». У 1966 годзе, 1 верасня, уступіла ў строй новая школа, асноўны кантынгент якой склалі вучні і настаўнікі школы №21. Аднак школа атрымала новы парадкавы нумар 41. Першым яе дырэктарам стаў Далін Аляксандр Аляксандравіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. У 70-я пачатак 80-х гадоў гэта была школа з вывучэннем аўтасправы. Больш за 300 выпускнікоў школы разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі атрымалі правы вадзіцеля-прафесіянала. У 1984 годзе, пры правядзенні рэарганізацыі працоўнага навучання і адкрыцця вучэбна-вытворчых камбінатаў у горадзе Гомелі, аўтасправа была пераведзена ў ВВК №1.

         15 сакавіка 1985 года, да 40-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у школе быў адкрыты музей гісторыі і краязнаўства Навабеліцы. Музей ствараўся сіламі настаўнікаў і навучэнцаў школы. Многія ўнікальныя экспанаты былі прадастаўлены жыхарамі Навабеліцы. Музей хутка набыў вядомасць у раёне і горадзе. Савецкі камітэт ветэранаў вайны двойчы ўзнагароджваў яго Граматамі. Адна з Грамат падпісана Легендарным лётчыкам Героем Савецкага Саюза А.Марэсьевым. У 1990-91 гг. на падставе Рашэння і вялікай дапамогі Навабеліцкага райвыканкама, пры фінансавай падтрымцы многіх прадпрыемстваў раёна была праведзена рэканструкцыя школьнага музея, які ўжо, па сутнасці, стаў раённым. Музей неаднаразова станавіўся пераможцам шматлікіх конкурсаў краязнаўчых музеяў горада і вобласці. У 2000 і 2004 гадах быў названы «Музеем года горада Гомеля». Пры музеі працуе гісторыка-краязнаўчы клуб «Спадчына» - пераможца гарадскога конкурсу «Зорнае юнацтва 2006».

     З 1 верасня 1998 года школа атрымала статус школы з эстэтычным напрамкам. З 2000 года школа з'яўляецца эксперыментальнай педагагічнай пляцоўкай нацыянальнага інстытута адукацыі «Этнашкола». Калектыў САШ №41 першым сярод агульнаадукацыйных школ Гомельскай вобласці (і адзін з 9-ці школ рэспублікі) пачаў укараненне ў змест адукацыі этнакультуру беларусаў, у яе мясцовым варыянце, гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна «Падняпроўе».

         У 2000 годзе школьнаму харэаграфічнаму ансамблю «Каскад» прысвоена званне «Узорны», якое было пацверджана ў 2003 і 2007 гадах.

         У 2001 годзе ў гарадскім конкурсе школ САШ №41 была названа «Лепшай школай горада Гомеля – 2001».

З 2009 года ўнесены змяненні ў статут установы адукацыі, але нягледзячы на гэта ў школе заталіся працаваць класы са скіраванасцямі. З 2012/2013 навучальнага года гэта мастацкая і харэаграфічная накіраванасць.

З 2015 года гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 41 г.Гомеля".

 

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • XПараметры даступнасці