Государственное учреждение образования "Средняя школа №41 г.Гомеля"
Акадэмія МУС – вядучая юрыдычная ВНУ рэспублікі. З нядаўніх часоў значна спрошчаны правілы ўнутранага распарадку: дазволены тэлефоны, ноўтбукі, няма самастойнай падрыхтоўкі, практычна свабодны выхад у горад, дазволена пражываць у горадзе. Пражыванне ў казарме значна палепшана: зроблены рамонты ў спальных памяшканнях, рацыён харчавання аналагічны элітным воінскім часцям Беларусі, падтрымліваецца самадзейнасць курсантаў, якая дае магчымасць у далейшым рэалізаваць сябе на практыцы.
• Магілёўскім інстытуце МУС таксама створана матэрыяльна-тэхнічная база для пражывання і навучання курсантаў, на высокім узроўні знаходзіцца прафесарска-выкладчыцкі склад. З адрозненняў можна адзначыць тое, што ў Магілёўскім інстытуце рыхтуюць яшчэ супрацоўніц у колькасці 20 чалавек, з-за чаго прахадны бал дастаткова высокі.
• любой з названых ВНУ курсанты забяспечаны рэчавай маёмасцю, грашовым забеспячэннем (стыпендыя каля 500 руб.), прадугледжаны водпускі пасля летняй і зімовай сесій, а таксама кароткатэрміновыя водпускі ў вялікія святы, за добрую вучобу або іншыя дасягненні ў службовай дзейнасці.
Падрабязней на mazyr.by
• Вучыцца ў міліцэйскай ВНУ - значыць зрабіць усвядомлены крок, які вызначае далейшы лёс, бо ўсе яго абітурыенты - гэта ўжо патэнцыйныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў
• Якасная адукацыя і магчымасць КАР'ЕРНАГА РОСТУ? ЛЁГКА
Не выпусці шанец здзейсніць сваю мару і зрабіць правільны выбар.
• У выпадку не паступлення ў Акадэмію або Інстытут МУС, абітурыент, пры дасягненні ўзросту 18 гадоў, мае першачарговае права прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў з прадастаўленнем першага месца службы. Пры жаданні ў наступным годзе ён мае магчымасць паўторна паступаць у ведамасныя ВНУ, а пры наяўнасці сертыфікатаў з вынікамі тэсціравання мінулага года яму няма неабходнасці здаваць уступныя экзамены.
• Падрабязнасці набору абітурыентаў у Акадэмію МУС і Магілёўскі інстытут МУС чытаем па актыўных спасылках.