Арганізацыя санаторна-курортнага лячэння і аздараўленні працаўнікоў

Інфармацыя па аздараўленні

Белпрафсаюзкурорт

Прыкладны разлік кошту пуцёўкі на 10 дзён (сутак)


Арганізацыя санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення работнікаў устаноў адукацыі ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 542 ад 28 жніўня 2006 года «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні»

Гэтым Указам зацверджана «Палажэнне аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне» -( далей Палажэнне).

Згодна з пунктам 7 Палажэння:

Пуцёўкі вылучаюцца і выдаюцца па рашэнні камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, якая ствараецца ў аддзеле адукацыі:

работнікам устаноў адукацыі;
непаўналетнім дзецям - па месцы працу аднаго з бацькоў (асоб, якія іх замяняюць).

Згодна з пунктам 8 Палажэння:

Для выдзялення пуцёўкі работнікі ўстаноў адукацыі падаюць пісьмовую заяву ў камісію па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні ў аддзеле адукацыі з дадаткам медыцынскай даведкі.

1.Пры звароце па атрыманне пуцёўкі таксама прадстаўляюцца наступныя дакументы:

для грамадзян, якія маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне ў адпаведнасці з Указам, – копія дакумента, які пацвярджае наяўнасць гэтага права;
для дзяцей – даведкі з месца вучобы дзяцей, з месца працы (службы, вучобы) іншага з бацькоў аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей у бягучым годзе, для дзяцей непрацуючых грамадзян – дадаткова копіі пенсійнага пасведчання, працоўнай кніжкі бацькоў (асоб, якія іх замяняюць);
для суправаджаючых дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I групы – заключэнне ВКК аб неабходнасці суправаджэння інвалідаў на санаторна-курортнае лячэнне.

 

 Саветам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прынята пастанова Прэзідыума №6 ад 28.01.2016 г. «Аб прадастаўленні скідак».

У адпаведнасці з вышэйназванай пастановай членам прафсаюза і дзецям членаў прафсаюза, з ліку дзяцей дашкольнага ўзросту і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пры аздараўленні разам з бацькамі прадастаўляюцца наступныя скідкі:

у памеры 25 працэнтаў –пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак , якія рэалізуюцца даччынымі унітарнымі прадпрыемствамі УП «Белпрафсаюзкурорт» ад іх кошту ;
у памеры 25 працэнтаў –з кошту паслуг па пражыванні ў гасцініцах і на турыстычных базах сістэмы Унітарнага прадпрыемства «Беларустурыст».


Крама пуцёвак ПУП "Белпрафсаюзкурорт"
Адрас: г. Мінску, пр. Пераможцаў, 21
тэлефон: (8-017) 203-95-44, 203-95-33, 203-96-61, факс: 203-95-44, 203-94-83
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
Вэб-сайт:
www.kurort.by

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства