Міністэрства адукацыі скарэктавала тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Міністэрства адукацыі  скарэктавала

тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі 

Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №37 ад 2 красавіка 2024 годаякое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

 
Дакумент уносіць змены ў пастанову Міністэрства адукацыі №149 ад 4 мая 2023 года "Аб тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі".

Як растлумачыў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай, карэкціроўка абумоўлена рэалізацыяй права грамадзян на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі з улікам тэрмінаў прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі ў 2024 годзе.

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень