Усё часцей непаўналетнія становяцца пацярпелымі па крымінальных справах аб вымагальніцтве. І тут проста неабходна запомніць важны момант:
«Не маўчаць, не баяцца, казаць бацькам і не трапляцца на кручок»
Учора следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да невядомага, які ў мэсэнджэры "Тelegram", выкарыстоўваючы ўліковы запіс "Маша", патрабаваў у непаўналетняй 15-ці гадоў, перавесці 60 долараў ЗША на неўстаноўлены рахунак за разблакіраванне ўліковага запісу "Iсloud".
Падлетак своечасова зразумела, што яе проста «дураць» і расказала бацькам.
І гэтая гісторыя з добрым канцом, але часта бывае зусім інакш.
Часцей заклікайце крытычнае мысленне.