#гаі_тлумачэнне
У апошні час усё часцей у пабліках навін з'яўляюцца падлеткі, якія на дарогах агульнага карыстання перасоўваюцца на пітбайках!
Нажаль, не ўсім вядома, што на дарогах агульнага карыстання катацца на іх СТРОГА ЗАБАРОНЕНА.
Важна ведаць, што пітбайк з'яўляецца спартовым інвентаром. Ён прызначаны для зачыненых трас, спецыялізаваных пляцовак і бездаражы, а самі падлеткі павінны перасоўвацца на ім у ахоўнай экіпіроўцы, пажадана пад кіраўніцтвам трэнера.
Пітбайкі могуць здавацца прывабным і займальным відам забаўкі, аднак неабходна ўсведамляць, што яны ўяўляюць сабой сур'ёзную небяспеку для вашых дзяцей.
Яны не абсталяваны неабходнымі сістэмамі бяспекі - фарамі, паваротнікамі, люстэркамі задняга выгляду, што робіць яго эксплуатацыю на дарогах вельмі рызыкоўнай.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім бацькам беспадстаўна не набываць дзецям пітбайкі і данесці да іх, што садзіцца за руль гэтага сродку перамяшчэння без ведаў і навыкаў вельмі небяспечна і можа прывесці да страшных наступстваў.
Таксама нагадваем, законныя прадстаўнікі могуць быць прыцягнуты да адказнасці за невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей у адпаведнасці з арт.10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з роднымі і блізкімі, у каго ёсць дзеці-падлеткі.