У 2021 годзе Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь зведаў сур'ёзныя змены. Заканадаўчы акт дапоўнены шэрагам артыкулаў, у тым ліку ўведзена крымінальная адказнасць за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі.
Даведачна: прапаганда або публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт або іншай інфармацыйнай сеткі, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, а таксама захоўванне або набыццё такой сімволікі, або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання, учыненыя неаднаразова - караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Дзеянні тых, хто пагарджаюць памяццю ці якім-небудзь чынам услаўляюць або гераізуюць зверствы нацыстаў не застануцца без увагі праваахоўных органаў.
Часам словы «гэта быў жарт» не маюць ніякага значэння.