Учора ў лякарню быў дастаўлены падлетак з выстаўленым яшчэ ў дарозе дыягназам: вострая алкагольная інтаксікацыя.
У рэанімацыйным аддзяленні хлопца прапампавалі і сёння ён ужо ўпэўнена расказвае пра свае «прыгоды».
Міліцыянерам падлетак растлумачыў, што выпіў 5 чарак гарэлкі і запіў 5 чаркамі каньяку. Проба пяра была першай. Пакуль маці і тата зарабляюць грошы на рэпетытараў, непаўналетні вырашыў праверыць сілу арганізма.
У выніку, хуткую выклікаў сябар, які адчуў нядобрае.
Дарэчы, хлопец вучыцца добра, шмат займаецца, але тут «Астапа панесла».
Цяпер акрамя рэпетытара трэба будзе ў міліцыю і да нарколага хадзіць.
Ускладніў сабе шлях..