Рукі свярбяць, ці стандартныя гісторыі пачатку лета. Будні зладзюжкі

У канцы траўня, дасціпны хлопец Мікіта, навучэнец аднаго з каледжаў горада, выявіў «кемлівасць» і «дасціпнасць» - выкраў з гульнявога аўтамата больш за 500 беларускіх рублёў. 

Мікіта і думаць не мог, што міліцыянеры знойдуць яго хутка і без асаблівай працы.

Выдаткаваць грошыкі Мікіта паспеў, а ўзамен атрымаў крымінальны артыкул.
У кабінеце следчага падлетак толькі і сказаў: «Нешта знайшло..». 

А зараз аб наступствах «Нешта знайшло..»

Учыненне крадзяжу цягне за сабой не толькі матэрыяльны ўрон для пацярпелых, але і юрыдычную адказнасць для парушальніка, прадугледжаную арт. 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Вынікам могуць стаць штрафы, папраўчыя работы, арышт або пазбаўленне волі, у залежнасці ад цяжкасці злачынства і яго абставін.

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства