Памятаецца мінулым летам некалькі непаўналетніх пацярпелі ад гаручай вадкасці, калі знаходзіліся каля бацькоў і праявілі самастойнасць. Апёкі ў такіх выпадках смяротна небяспечныя і наносяць шкоду здароўю. Тут церпяць і дзеці, і дарослыя.
05 ліпеня ў бальніцу звярнуўся мужчына, жыхар горада Гомеля з тэрмічным апёкам полымем, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні грамадзянін атрымаў пры ўзгаранні гаручай вадкасці падчас распальвання мангала па месцы жыхарства.
Шашлычкі і лета – гэта добра, але будзьце вельмі асцярожныя! Беражыце сябе і сваіх дзяцей!