4 лістапада 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 41 г. Гомеля» з мэтай павышэння метадычнага ўзроўню маладых настаўнікаў у пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу прайшло пасяджэнне школы маладога настаўніка.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шахлянкова Л.С. у сваім выступленні звярнула ўвагу педагогаў-пачаткоўцаў на важнасць асваення зместу нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць работу настаўніка.
Кіраўнік школы маладога настаўніка Захарчанкі С.П. расказала аб патрабаваннях да сучаснага ўрока, выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій пры праектаванні ўрока.
Настаўнік геаграфіі Гараева Н.П. азнаёміла з алгарытмам складання плана-канспекта сучаснага ўрока.
Акунаючыся ў кругазварот школьнага жыцця, маладыя настаўнікі сутыкаюцца не толькі з праблемай планавання і правядзенні ўрокаў, але і з папяровымі «хмарачосамі», і са штодзённымі абавязкамі класнага кіраўніка, дзяжурнага настаўніка і г.д. Дапамагчы маладым застацца вернымі абранай прафесіі – задача Школы маладога спецыяліста.