Моцны дождж, град, навальніца: рэкамендацыі ратавальнікаў

 

Каб не стаць ахвярай непагадзі, дастаткова засвоіць шэраг нескладаных правілаў паводзін. Калі непагадзь заспела вас знянацку, дзейнічаць трэба ў залежнасці ад сітуацыі.

па магчымасці не выходзьце з дому, зачыніце вокны і коміны, каб пазбегнуць скразняку;

  падчас навальніцы трэба трымацца далей ад электраправодкі, антэн; пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў;

  калі вы на адкрытай мясцовасці: памятаеце, што маланка б'е ў самую высокую кропку на сваім шляху;

  падчас навальніцы нельга купацца ў вадаёмах;

   падчас навальніцы не варта бегаць;

  калі вы едзеце на ровары або матацыкле - спыніце рух, пакіньце іх і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 метраў ад іх;

 пры атрыманні інфармацыі аб выпадзенні багатых ападкаў устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў памяшканні;

  калі моцны дождж заспеў Вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і заглыбленыя памяшканні.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства