Каб не стаць ахвярай непагадзі, дастаткова засвоіць шэраг нескладаных правілаў паводзін. Калі непагадзь заспела вас знянацку, дзейнічаць трэба ў залежнасці ад сітуацыі.
• па магчымасці не выходзьце з дому, зачыніце вокны і коміны, каб пазбегнуць скразняку;
• падчас навальніцы трэба трымацца далей ад электраправодкі, антэн; пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў;
• калі вы на адкрытай мясцовасці: памятаеце, што маланка б'е ў самую высокую кропку на сваім шляху;
• падчас навальніцы нельга купацца ў вадаёмах;
• падчас навальніцы не варта бегаць;
• калі вы едзеце на ровары або матацыкле - спыніце рух, пакіньце іх і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 метраў ад іх;
• пры атрыманні інфармацыі аб выпадзенні багатых ападкаў устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў памяшканні;
• калі моцны дождж заспеў Вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і заглыбленыя памяшканні.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!