Адпачываючы ў вады, выконвайце правілы бяспекі:
• выбірайце толькі спецыяльна абсталяваныя пляжы, дзе ўвесь час дзяжураць ратавальнікі;
• устрымайцеся ад ужывання спіртнога;
• не нырайце ў незнаёмых месцах;
• адпраўляючыся з малымі на вадаём, растлумачце ім, як трэба сябе паводзіць, каб не патрапіць у бяду, і заўсёды знаходзіцеся побач – на адлегласці выцягнутай рукі.
Калі вы сталі відавочцам, што нехта тоне, неадкладна паведаміце ратавальнікам па тэлефонах 112 ці 101.
Падпісацца на канал АСВОД|Гомельская вобласць (https://t.me/osvodgomel)