
Гарадскія следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да маладога чалавека па ч. 3 арт. 343-1 КК РБ, які ў мэсэнджэры «Telegram» з акаўнта «M**» пераканаў адзінаццацігадовую непаўналетнюю вырабіць і распаўсюдзіць яму фотавыявы, якія згодна з заключэннем эксперта, адносяцца да парнаграфічных матэрыялаў.
Метадаў пераканання ў такіх злачынцаў цэлы чамадан і маленькая каляска. Хітрыя і выдасканаленыя, яны вельмі проста ўваходзяць у давер да дзяцей.
Звярніце ўвагу на ўзрост дзіцяці. А ў гэты момант, калі педафіл пісаў дзіцяці ў мэсанджар, бацькі былі дома і спакойна пілі гарбату
Размаўляйце з дзецьмі аб небяспечных незнаёмцах, магчыма Ваша своечасовая размова не дазволіць страшнаму чалавеку здзейсніць злачынства супраць ДЗЯЦІНСТВА.






















