Давайце разам пройдзем па нарматыўным акце!
Пастановай Рады міністраў РБ ад 18.08.2023Г.№ 543 «Аб ахове жыцця людзей на водах» рэгламентаваны забараняльныя меры.
Увага!
Нарматыўны акт вызначае, што такое месца купання – гэта частка воднага аб'екта, прызначаная для купання і пазначаная знакамі.
На аб'ектах, якія не ўваходзяць у гэтую катэгорыю наогул нельга знаходзіцца ні дарослым, ні дзецям.
Асобам, якія наведваюць пляжы, забараняецца:
• купацца ў забароненых для купання месцах, а таксама ў цёмны час сутак;
• ужываць на пляжах алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі і ін.;
• купацца ў стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў;
• арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам які купаецца;
• пакідаць дзяцей да 14 гадоў без нагляду і іншыя правілы