Ці абавязаны дзіця есці ў школе? Хто вырашае, чым іх карміць у сталовай?

У мэтах захавання здароўя дзяцей і з улікам фізіялагічных патрэбнасцей іх у харчовых рэчывах і энергіі Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі ўстаноўлена, што навучэнцы павінны атрымліваць ежу праз 3,5 – 4 гадзіны. У сувязі з гэтым бацькі (іншыя законныя прадстаўнікі) і педагогі павінны быць зацікаўлены ў тым, каб ва ўстанове адукацыі навучэнцы атрымлівалі гарачы сняданак або абед, а наведвальныя групы падоўжанага дня – двух(трох)разовае харчаванне ў залежнасці ад працягласці знаходжання. Гарачае харчаванне ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прыкладнымі двухтыднёвымі рацыёнамі харчавання, якія распрацоўваюцца суб'ектам гаспадарання, які арганізуе харчаванне навучэнцаў, з улікам устаноўленых норм харчавання, сезоннасці (летне-восеньскае, зімова-вясновае), разнастайнасці і спалучэнні харчовых прадуктаў, працаёмкасці прыгатавання страў. На аснове прыкладных двухтыднёвых рацыёнаў харчавання складаюцца дзённыя рацыёны харчавання (меню), адзіныя для вучняў, якім прадугледжана харчаванне за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама за кошт сродкаў бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў. Па пытаннях арганізацыі і якасці харчавання, у тым ліку па складзе рацыёнаў харчавання і іх кошту, можна звяртацца ў савет па харчаванні, адміністрацыю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ў арганізацыю, якая ажыццяўляе грамадскае харчаванне ў гэтай установе адукацыі

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства