УВАГА: ашуканцы "апрацоўваюць" дзяцей

 

Тэлефонныя аферысты выкарыстоўваюць новую схему падману. Ахвярамі ўжо сталі менскія школьнікі 12 і 13 гадоў. 

З падлеткамі ў інтэрнэце знаёмілася "дзяўчынка", прапаноўвала сябраваць і прасіла даслаць геолокацию для сустрэчы. Як толькі дзеці адпраўлялі дадзеныя, з імі звязваўся незнаёмец у камуфляжным адзенні і абвінавачваў у распаўсюджванні сакрэтнай інфармацыі. Пасля прыходзіла яшчэ адно паведамленне нібыта ад следчага. Ён палохаў крымінальнай адказнасцю і пагражаў арыштам бацькоў.

Каб выратаваць сям'ю, ад дзяцей патрабавалі сабраць бацькоўскія зберажэнні і перадаць іх праз кур'ера. У выніку двое мінчан аддалі зламыснікам больш за 50 тысяч рублёў у эквіваленце. 

Супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць і не пішуць грамадзянам у месэнджарах. Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак і інш.) неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю!

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства
  • Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (Ніка)