Паважаныя бацькі!
Зімовыя канікулы – пара адпачынку дзяцей, цікавых спраў.
У вашага дзіцяці з'явілася больш вольнага часу для прыгод і дзіцячых фантазій, а ў вас – клопатаў і трывог за іх бяспеку.
Каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый з дзецьмі, асабліва ў перыяд навагодніх свят, пераканаўча прашу вас паклапаціцца аб бяспецы дзіцяці, асабліва калі яно застаецца дома без нагляду дарослых.
Памятайце, што ў гэты час значна павялічваецца рызыка вулічнага і бытавога траўматызму. Абмяркуйце разам з дзіцем, чым яно будзе займацца, як лепш распланаваць час. Арганізуйце вясёлыя вакацыі сваім дзецям, навучыце іх жыць змястоўна.
Нагадайце дзецям правілы дарожнага руху, яшчэ раз раскажыце сваім дзецям аб небяспеках зімовых дарог. Не адпускайце дзяцей адных на лёд. Не дапускайце знаходжанне іх на вуліцы без суправаджэння дарослых у вячэрні і начны час з 22.00 да 06.00
Беражыце сваіх дзяцей!