Злачынства да дасягнення ўзросту крымінальнай адказнасці. Што гэта!? І якія прававыя наступствы? 

Крымінальнай адказнасці падлягае асоба, якая да моманту ўчынення злачынства дасягнула 14 гадоў (па шэрагу артыкулаў) і 16 гадоў. А што калі дзіця здзейсніла злачынства ў 11, 12, ці 13?
 Матэрыял па факце ўчынення злачынства разглядае камісія па справах непаўналетніх.
Камісія выносіць папярэджанне.
Адносна падлетка праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа (1 год).
Калі дзіцяці споўнілася 11 гадоў, яно можа быць накіравана ў спецыяльную ўстанову закрытага тыпу.
У адносінах да бацькоў (законных прадстаўнікоў) можа быць складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 1 арт. 10.3 КаАП РБ. 

Гэта прававыя наступствы ўчыненага злачынства

Павага да Закона і ПРАВА ПАВІННА ПРЫВІВАЦЦА з дзяцінства

Абмяркоўваем і гутарым

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства